09.03.2018 / 15:54

30 кіламетраў ад Беларусі: стала вядома дата візіту Папы Францішка ў Вільню ў гэтым годзе 51

Ён наведае Вострую Браму.

Папа Францішак наведае краіны Балтыі з 22 па 25 верасня 2018 года. Распачне сваё падарожжа Пантыфік з Літвы.

Як стала вядома Catholic.by, 22 і 23 верасня ён наведае Вільню і Каўнас. Дзяржаўны візіт пачнецца ў Вільні 22 верасня сустрэчай з прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайце.

Пасля гэтага кіраўнікі Літвы і Ватыкана на плошчы С.Даўкантаса вітаюць жыхароў краіны, найвышэйшае кіраўніцтва, дыпламатаў, прадстаўнікоў акадэмічнай і грамадзянскай супольнасці. Папа Рымскі наведае касцёл Вострай Брамы, а таксама Музей генацыду. 23 верасня ён адслужыць імшу ў Каўнасе.

У другой частцы візіту Пантыфік наведае Рыгу і Аглону, а таксама Талін.

8
Хрысьціянін / Адказаць
09.03.2018 / 16:10
Першы візіт папы ў Беларусь з 1993, вельмі файна! 
89
Вадзім З. / Адказаць
09.03.2018 / 16:12
Мне, як праваслаўнаму, глыбока пофіг на тое, прыедзе ў беларусь той ці іншы біскуп ці не прыедзе. Каталікі, паясніце мне, чаго вы так моліцеся на рымскага папу? Што здарыцца калі ён прыедзе ў беларусь? Нешта зменіцца?
4
Кирилл / Адказаць
09.03.2018 / 16:25
Вадзім З. , прочитав вашу фразу, мне вспомнилось: "..я бежала за вами три часа по полю зимой босая, чтобы сказать вам как вы мне безразличны"...
Смеюсь с вас.
Паказаць усе каментары/ 51 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру