09.03.2018 / 16:49

«Крумкачы» не выйдуць на поле ў Кубку Беларусі: «Нашаму клубу вынесены смяротны прысуд» 16

Футбольны клуб «Крумкачы» не выйдзе на поле ў матчы Кубка Беларусі супраць гродзенскага «Нёмана». Пра гэта гаворыцца ў звароце да заўзятараў.

«Як вядома, футбольнаму клубу «Крумкачы» адмоўлена ў прыёме заяўкі на праходжанне ліцэнзавання. Апеляцыя таксама не прынесла выніку. Па вялікім рахунку нашаму клубу вынесены смяротны прысуд.

… Клуб прысудзілі да найвышэйшай меры пакарання за парушэнне тэрмінаў іх падачы. Нягледзячы на ўсе нашы довады аб празмернасцi настолькі суровага пакарання, рашэнне пакінута ў сіле. На наш погляд, яно супярэчыць і прававым, і маральным, і спартыўным нормам, якіх павінен прытрымлівацца беларускі футбол. Яно відавочна несправядлівае і неверагодна жорсткае», — гаворыцца ў заяве.

«Мы не бачым іншага выйсця, апроч як адмяніць матч 1/4 фінала Кубка Беларусі. «Крумкачы» не выйдуць на матч супраць «Нёмана» у нядзелю», — падсумоўваюць гаспадары клуба.

«Крумкачы» на працягу 2017 года мелі фінансавыя праблемы і выплачвалі заробкі футбалістам са спазненнем ці не выплачвалі ўвогуле. Армянскі інвестар з'явіўся ў клуба зусім нядаўна. Праз гэта каманда не паспела своечасова падаць заяўку на ўдзел у чэмпіянаце Беларусі. Федэрацыя футбола пайшла на прынцып і не дапусціла «Крумкачоў» на спаборніцтваў.

10
Žvir / Адказаць
09.03.2018 / 16:56
Krumkačy spryjali hurtavaņniu liudziej na prabielaruskich pazycyjach, praz zaūziatarstva. Vos` i rasprava.
11
ўантуфры / Адказаць
09.03.2018 / 18:07
У Беларусі ідзе схаваная, бязлітансная вайна супраць беларускага этнасу. Ад каго, зразумела.
9
Олег / Адказаць
09.03.2018 / 18:08
Žvir, ага, как и михалок.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру