09.03.2018 / 20:41

Домрачава перамагла ў спрынце 13

Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава выйграла спрынт на этапе Кубка міру ў фінскім Кантыялахці.

Яна схібіла адзін раз, аднак гэта не перашкодзіла абыйсці ўсіх канкурэнтак.

Дар'я фінішавала з часам 19 хвілін 21,9 секунды. Другое месца — у немкі Францыскі Хільдэбранд, якая саступіла нашай біятланістцы 0,5 секунды. Бронза ў італьянкі Лізы Вітоцы — 5,5 секунды.

17
Тамара / Адказаць
09.03.2018 / 21:17
Віншую!!!
18
Фемініст / Адказаць
09.03.2018 / 21:31
Ай, малайчына Даша! Віншую з чарговай перамогай!
12
Пануры / Адказаць
09.03.2018 / 22:24
Даша прыгажуня!!!!!!!!!!
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру