09.03.2018 / 21:45

У шахце «Беларуськалія» адбыўся абвал — пад завалам двое рабочых абноўлена 23

У пятніцу ў 18:30 ў рудніку трэцяга рудаўпраўлення «Беларуськалія» адбылося надзвычайнае здарэнне.

Паводле папярэдняй інфармацыі, пры праходцы горнай выпрацоўкі абвалілася парода з выкідам газу і солі, паведамляе МНС.

Пад заваламі ў шахце апынулася двое рабочых, экіпаж праходчага камбайна.

«Работнікамі ваенізаванай горнавыратавальнай часці прадпрыемства праведзены работы па разгазаванні гэтага ўчастка для зніжэння канцэнтрацыі пароў метану ў паветры і распачатыя работы па разборцы завалы. Прычына таго, што адбылося? высвятляецца», — гаворыцца ў афіцыйнай заяве.

10
Лапух / Адказаць
09.03.2018 / 21:49
А чаго лукашысты маўчаць ?
Яны ж краіну Шчасця лухтой лепяць, дзе нічога не здараецца і ніхто не хварэе.
7
ўантуфры / Адказаць
09.03.2018 / 21:55
А што кажа Казка-ТБ ?
0
Тамара / Адказаць
09.03.2018 / 21:59
Спасі іх Госпадзі!!
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру