10.03.2018 / 13:26

Жонка Галыгіна пра рэакцыю на кліп «8 Сакавіка»: Непрыгожыя курыцы без дзяцей і мужоў абсмоктваюць гумар, які ім не зразумець! 136

Вольга Галыгіна (Вайніловіч) — колішняя салістка гурту «Топлес». Фота з фэйсбука.

У сацсетках працягваецца абмеркаванне скандальнага кліпа «8 сакавіка — лезе ў трусы рука», створанага беларускім шоумэнам Вадзімам Галыгіным і гуртом «Ленінград».

«Сумна бачыць у сваёй стужцы захопленыя водгукі ад сваіх сяброў, якіх я лічыла эталонам густу і стылю, аб новым кліпе, у якім зняліся Шнур і Галыгін. Сумна, калі жанчыны, замест Шэкспіра, цытуюць выдраную з кантэксту фразу пра рукі ў трусах. Гэта сведчыць пра вельмі многае! Сумна бачыць сваіх знаёмых, хто зняўся ў гэтым нізкапробных га*не. І не сорамна ім было?» — напісала свецкая львіца Ірына Кабасакал.

Да яе ў каментары прыйшла Вольга Галыгіна, жонка Вадзіма Галыгіна.

«Вельмі шкада, што ХХІ стагоддзе да некаторых курыц з Беларусі і далёкага замежжа так і не дайшло! Я крайне рэдка заходжу ў гэтую сацсетку, у мяне ёсць муж і дзіця, і мне ёсць, чым заняцца! Шкада, што непрыгожыя бабы без дзяцей і мужоў абсмоктваюць гумар, які ім не зразумець! Але гэта вельмі весяліць! Будзьце шчаслівыя, калгасніцы! Мне сорамна за мой народ! Займайцеся сэксам, а не вайной!!! Курыцы!!!!!!» — рэзка выказалася яна.

20
мас / Адказаць
10.03.2018 / 13:32
Жонка вартая свайго мужа
21
Маруся / Адказаць
10.03.2018 / 13:36
Якая культура ў жонцы. Аж праз край лезе цывілізацыя. Паказаны ўзровень і жонцы і кліпа.
17
галыгінай / Адказаць
10.03.2018 / 13:38
А мне сорамна за такіх "спявачак" , лепей бы пра народ прамаўчала.
Паказаць усе каментары/ 136 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру