Па выніках двух першых месяцаў 2018-га ў рэйтынг 10 найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў сталіцы ўвайшлі ААТ «Газпром трансгаз Беларусь», ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія», ТАА «Тытунь-інвест», РУП «Мінскэнерга», ЗАТ «Мінскі завод вінаградных він», СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы», ААТ «Мінск Крышталь» — кіруючая кампанія холдынгу «Мінск Крышталь Груп», унітарнае прадпрыемства «Велком», ЗТАА «Лукойл Беларусь», ТАА «Еўрагандаль».

Гэтымі арганізацыямі выплачана ў казну 588,8 млн руб. Гэта амаль трэць даходаў кансалідаванага бюджэту горада.

Агулам за студзень-люты бягучага года ў сталічную казну паступіла 1,9 мільярда рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0