10.03.2018 / 14:02

Студэнтка, якую Лукашэнка далучыў да біятлона. Хто яна? ФОТЫ 27

У рамках турніру «Снежны снайпер», які нядаўна прымалі «Раўбічы», адбылася сімвалічная гонка з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.

За Лукашэнкам беглі яго малодшы сын Мікалай, алімпійскія чэмпіёнкі Пхёнчхана Дар'я Домрачава, Ірына Крыўко і Дзінара Алімбекава, бронзавы прызёр Нагана Аляксей Айдараў, а таксама людзі з найбліжэйшага атачэньня кіраўніка Беларусі: доктар Святлана Канашэнка, прэс-сакратар Наталля Эйсмант, Дар'я Шманай са службы пратакола, гімнастка Ксенія Санковіч. Нечаканай удзельніцай гонкі аказалася студэнтка БНТУ Аліна Роскач.

Дзяўчына, у якой няма прафесійнай спартыўнай падрыхтоўкі, без праблем пераадолела дыстанцыю і нават атрымала цёплыя словы ад Санковіч:

— Мяне парадавала іншая частка нашай каманды: Святлана Канашэнка, Дар'я Шманай, Наталля Эйсмант і нават студэнтка БНТУ Аліна Роскач. Ніхто з іх не адстаў, усе перасоўваліся па трасе вельмі годна. Дзяўчынкі выдатна справіліся, яны заслугоўваюць хвалы.

У камандзе кіраўніка дзяржавы 21-гадовая Роскач была заўважаная ўпершыню.

Аліна нарадзілася ў Светлагорску. Калі ёй было 18, памерла маці. Таты дзяўчына не ведае — бацькі ў шлюбе не знаходзіліся.

Роскач вучыцца ў БНТУ па спецыяльнасці «інжынер-металург».

Хобі Аліны — танцы. У Светлагорску яна скончыла Дзіцячую школу мастацтваў і танчыла ў калектыве эстраднага танца «Рытм». Яшчэ адзін з талентаў дзяўчыны — спевы.

Роскач неаднаразова ўдзельнічала ў конкурсах прыгажосці. У школе яна прадстаўляла родны горад на «Крыштальнай німфе» ў Гомелі, а таксама змагалася за званне «Міс Дажынкі — 2013». У 2016-м Роскач удзельнічала ў конкурсе прыгажосці «Міс БНТУ». Дзяўчына стала другой віцэ-міс і была адзначана ў намінацыі «Міс творчасць».

У 2016-м Аліна стала фіналісткай «Міс Беларусь». Студэнтка ніякіх узнагарод не ўзяла, але прыцягнула ўвагу журы. Арганізатары ўручылі 19-гадовай дзяўчыне фінансавы грант, паколькі яна засталася без бацькоў. Гэта беспрэцэдэнтны выпадак у гісторыі конкурсу. Суму гранта не абвяшчалі.

На тым мерапрыемстве прысутнічаў Аляксандр Лукашэнка. У сваёй урачыстай прамове кіраўнік дзяржавы запэўніў, што ў жыцці удзельніц конкурс — гэта «зорны старт».

Пасля ўдзелу ў «Міс Беларусь» жыццё Аліны сапраўды змянілася. Дзяўчына разам з іншымі фіналісткамі была запрошаная на Прэзідэнцкі баль выпускнікоў, дзе грацыі прадставілі калекцыі вечаровых сукенак. Роскач таксама пабывала на штогадовым фестывалі «Александрыя збірае сяброў», які праходзіць на Шклоўшчыне ў свята «Купалле».

За межамі сцэны дзяўчына паводзіць сябе сціпла. У сацсетках яна не размяшчае фатаграфіі ў ніжняй бялізне — лічыць гэта непрымальным. Яшчэ Аліна прызнаецца, што не вельмі падабаецца сабе з усмешкай, таму на большасці здымкаў яна амаль не усміхаецца.

4
ўантуфры / Адказаць
10.03.2018 / 14:11
Прыгонны тэатр.
3
цень макарона / Адказаць
10.03.2018 / 14:16
што такое псіхалогія альфа-самца?
12
о / Адказаць
10.03.2018 / 14:17
Если есть талант к пению и танцам, тогда зачем надо было поступать на инженера-металлурга?
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру