10.03.2018 / 16:19

Беларусы Бельгіі ўшанавалі памяць аўтара гімна «Магутны Божа» ФОТА 27

65 гадоў таму ў Бельгіі памёр беларускі кампазітар і педагог — Мікола Равенскі. Які ў 1944 годзе пакінуў Беларусь і апошнія гады пражыў у эміграцыі ў бельгійскім горадзе Лювэн.

Выкладаў музыку ў тамтэйшым універсітэце і кіраваў хорам з беларусаў, якія таксама аказаліся ў эміграцыі. Хор даў шмат канцэртаў па Заходняй Еўропе, запісалі некалькі плытак. Мікола Равенскі быў сябрам Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ў выгнанні.

Успамінамі аднаго з яго вучняў дзеліцца радны БНР з Бельгіі Зміцер Піменаў:

— Ён быў ужо цяжка хворы, ведаў, што можа хутка памрэ. Але ён усё роўна, як расказваў Янка Жучка, быў проста апантаны ў гэтых рэпетыцыях. Ён не жыў ні адной хвіліны, каб не займацца музыкай. Ён гадзінамі музыцыраваў. Ён гадзінамі вечарамі займаўся з гэтымі хлопцамі.

Мікола Равенскі пахаваны на могілках горада Лювэн. Зараз гэтае месца шануецца і даглядаецца беларусамі Бельгіі. Яны традыцыйна наведваюць яго на Дзяды і на Дзень Волі.

Некалькі месяцаў таму беларусы з усяго свету сабралі сродкі і ўсталявалі новую надмагільную пліту з нотамі самага вядомага твору аўтара — духоўнага гімна Беларусі «Магутны Божа».

Чытайце: У Бельгіі адкрылі новы помнік стваральніку музыкі да верша «Магутны Божа» Міколу Равенскаму 

23
Павал Хівук / Адказаць
10.03.2018 / 17:59
Беларусаў з "усяго сьвету " аказалася ня так і шмат. 

Ян і Надзея Запруднікі (ЗША)
Леанід Садоўскі (Фінляндыя)
Папкоў Андрэй (Беларусь)
Сяргей Пашкевіч (Бэльгія)
Шацько Арцём (Вялікая Брытанія)
Ян і Аліна Майсейчыкі (Бэльгія)
Галіна Мацюшына (Бэльгія)
Зьміцер і Кацярына Піменавы (Бэльгія)
Аляксей Прусаў і Марына Леваценка (Бэльгія)
Аляксей і Ларыса Агеенкі (Бэльгія)
Алег і Ала Агеенкі (Бэльгія)
Ала Бараўская (Бэльгія)
Аліна Бельская (Бэльгія)
Алёна Ліс (Беларусь)
Натальля Васілевіч(Нямеччына)
Надзея Коўзел (Нямеччына)
Павал і Кацярына Хівукі (Францыя)

Агулам 17 сем'яў.
2
Žvir / Адказаць
10.03.2018 / 18:17
U mianie josc` zapisy. Niekali byū u Miensku dy naviedaūsia ū Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь ! A tam, na prystupkach, niejki chlopiec pradavaū zapisy bielaruskaj muzyki, u tym liku i sp. Ravienskaha...
0
Добры Дзень / Адказаць
10.03.2018 / 19:10
Мікола Равенскі напісаў музыку, а аўтарам словаў ё Натальля Арсеньнева.
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру