У Пінску цяжарная жанчына з 2,7 праміле алкаголю ў крыві кіравала аўтамабілем, паведамляе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Супрацоўнікі ДАІ 9 сакавіка каля 22.30 спынілі машыну, кіроўца якой не ўключыў блізкае святло фар. Выканаўшы патрабаванні аб спыненні машыны, кіроўца, не чакаючы пакуль супрацоўнік Дзяржаўтаінспекцыі падыдзе да дзвярэй, самастойна выйшла яму насустрач. За рулём была цяжарная жанчына. Медыцынскі агляд пацвердзіў, што 34-гадовая жыхарка Пінскага раёна знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення — 2,7 праміле. Інспектарам жанчына, якая знаходзіцца на 20-ым тыдні цяжарнасці, патлумачыла, што вярталася дадому з клуба, дзе адзначала з сяброўкамі 8 Сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0