З камэры сьледчага ізалятара на волю выйшаў яшчэ адзін з дапытаных у крымінальнай справе, распачатай пасьля выбуху бомбы 4 ліпеня.

Сьледчыя дагэтуль не затрымалі ніводнага падазраванага ў справе выбуху падчас сьвяточнага канцэрту 4 ліпеня ў Менску. Нягледзячы на тое, што ў крымінальнай справе, якую кваліфікавалі як злоснае хуліганства, апыталі сотні людзей і ў шмат каго зь іх узялі адбіткі пальцаў і сьліну на экспэртызу, сьледчыя працягваюць штодня новыя допыты.

З камэры сьледчага ізалятара на волю выйшаў яшчэ адзін з апытаных у крымінальнай справе, распачатай пасьля выбуху бомбы 4 ліпеня. Яго затрымалі на мінулым тыдні. У некаторых СМІ зьявілася інфармацыя пра тое, што ў справе зьявіўся падазраваны. У гарадзкім упраўленьні міліцыі абверглі гэтую інфармацыю:

«На дадзены момант падазраваных у гэтай справе няма,
— паведаміў кіраўнік аддзелу інфармацыі Менскага ўпраўленьня ўнутраных спраў Аляксандар Ластоўскі. — Але праводзяцца сьледчыя і апэратыўныя мерапрыемствы, каб высьветліць асобаў, якія мелі дачыненьне да выбуху. Праца працягваецца».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?