11.03.2018 / 13:23

Сі Цзіньпін атрымаў права кіраваць пажыццёва 36

Сі Цзіньпін (злева) з Уладзімірам Пуціным. Фота kremlin.ru.

Дэпутаты Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў адобрылі папраўкі ў Канстытуцыю.

У канстытуцыю ўнесеныя ідэі Сі Цзіньпіна пра новую эпоху развіцця сацыялізму з кітайскай спецыфікай.

З канстытуцыі выключаны абмежаванні паўнамоцтваў да двух тэрмінаў запар на знаходжанне на пасадзе старшыні КНР і яго намесніка.

Супраць рашэння прагаласавалі два дэпутаты, трое ўстрымаліся, амаль 3 тысячы ўхвалілі гэтую ініцыятыву. Цяпер старшыня КНР Сі Цзіньпін можа быць пераабраны на трэці тэрмін у 2023 годзе.

Ён заняў пасаду старшыні КНР у 2013 годзе, а за год да гэтага стаў генеральным сакратаром Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая.

Дзеючая канстытуцыя КНР прынятая ў 1982 годзе. Папраўкі ў асноўны закон ўносіліся ў 1988, 1993, 1999 і 2004 гадах.

2
Мулла Омар / Адказаць
11.03.2018 / 13:30
Си Цзиньпин джинс - сроки действия больше не действуют.
1
With / Адказаць
11.03.2018 / 13:38
У СССР таксама была Канстытуцыя, якая зафiксавала вялiкае дасягненне:»построение развитого социализма « i «возникновение новой общности - советский народ». I што? СССР там , дзе i дзядуля Брэжнеу - несменяемый Генеральный Секретарь ЦК КПСС
0
сік / Адказаць
11.03.2018 / 14:12
Яшчэ адзін цмок нарадзіўся. Нязменнасць абсалютных уладароў многа бед народам прыносіць. Расце светавая напружанасць. Быць бядзе.
Паказаць усе каментары/ 36 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру