AP

AP

Журналіст Дзмітрый Кісялёў апублікаваў у «Аднакласніках» фільм Андрэя Кандрашова «Пуцін». У новай стужцы прэзідэнт Уладзімір Пуцін, паводле слоў Кісялёва, кажа аб «сябрах дзяцінства і юнацтва, класным кіраўніку, калегах па КДБ і калегах па Штазі». Адно з пытанняў, якія Кандрашоў задаў Пуціну, датычылася абставінаў, пры якіх Расія магла б вярнуць Крым Украіне.

«Вы што, розум страцілі, ці што? Няма такіх абставін і не будзе ніколі», — адказаў яму Пуцін.

Пуцін казаў пра тое, што пытанне прыналежнасці Крыма «гістарычна закрыта» ў 2016 годзе. «Звароту да ранейшай сістэмы не існуе наогул. Ніякага», — сказаў ён тады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0