11.03.2018 / 17:15

Крык душы студэнта БНТУ: ІТ-краіна? У нас нават забараняюць пісаць курсавыя на камп'ютары! Абмяркоўвайце! 47

Эпоха змянілася, а вучаць па-даўнейшаму. Калаж з сайта Bntu.by.

Я амаль заканчваю Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, будаўнічы факультэт. І вось у той час як з прэзідэнтам мы будуем ІТ-краіну, выкладчыкі будфака забараняюць выкарыстоўваць камп'ютар для выканання курсавых работ. Ад слова «зусім».

Матывуюць, што змагаюцца з плагіятам. Але гэта нонсэнс. Нікому не сакрэт, што існуе цэлая індустрыя па перапісванні курсачоў. Хто хоча спісаць і купіць — зробіць.

Яшчэ адна адгаворка выкладчыкаў: плагіятараў і купцоў курсавых не выгнаць, бо забараняюць, таму хоць як выхаваць вось такімі дурнымі патрабаваннямі. Лухта!!! Проста выкладчыкі трымаюцца за дробныя прэміі (вядома, што калі адлічваць шмат — прэмія гудбай), а яшчэ ім лянота прымаць пераздачы, бо другая праца ёсць, і часам яна не другая, а першая, а выкладанне — па рыжанькім ад часу канспекце студэнцкіх часоў выкладчыка. Дый да таго ж, чаму праз гультаёў пакутуюць нармальныя студэнты?

Яшчэ адзін нонсэнс. У будаўнічай галіне існуюць стандарты. Беларусь два гады таму перайшла на еўрапейскія з савецкіх. А вось кафедра металаканструкцый вучыць па сённяшні дзень савецкім, некаторыя з якіх адменены нават у Расіі.

І нават забараняюць выкарыстоўваць еўрапейскія ў вучэбным праектаванні. Адна з думак, чаму так — гэта таму, што 90 адсоткаў выкладчыкаў не жадаюць разбірацца ні з чым новым і працуюць па старых БНІПах (будаўнічых нормах), але даюць працу астатнім 10%, якія запрашаюць студэнтаў на платныя курсы па вывучэнні еўракодаў. У навучальны час кансультаваць студэнтаў, як працаваць з еўранормамі, з гэтых 10% выкладчыкаў адмаўляецца палова — ідзіце на платныя курсы. Гэта відавочная нізасць і паскудства. Але добры спосаб смактаць грошы з праектных фірмаў.

Глядзіце. Кожны год з 200 студэнтаў выпуску 60 ідуць у праектаванне. За пяць гадоў асвоілі б гэтыя нормы ва ўсіх фірмах. Але не. Выкладчыкі, відаць наўмысна, не вучаць, каб смактаць грошы з фірмаў. Прыязджае два чалавекі раз на год і праводзяць курсы па новых нормах без адрыву ад вытворчасці і за вялікія грошы.

Што не перашкаджае кафедры засвойваць грошы дзяржавы ўжо дзесяць гадоў на вывучэнне еўрапейскіх нормаў і расказваць на канферэнцыях, як яны інтэгравалі іх у навучальны працэс.

Варта адзначыць што не весь будаўнічы факультэт гнілы, ёсць выкладчыкі, якім хоць за 80, але яны аўтары самага сучаснага і шыкоўнага з рускамоўных падручнікаў па механіцы — іх люблю і паважаю. Тады як у некаторых іншых выкладчыкаў патрабаванні настолькі дурныя, што нельга нават выкарыстаць праграмаваны калькулятар!

Бо выкладчык не пабачыць ход вылічэнняў (напрыклад A+B=3+2=5, а на калькулятары, не кажучы пра сістэмы інжэнерных вылічэнняў, так не зробіш. Яны выдадуць на дысплей адказ А+B=5, а выкладчыкі ўсё перакрэсліваюць. Яны яшчэ кажуць: «У нашы часы (60-я) мы і ўвогуле без калькулятараў жылі і выраслі нармальнымі людзьмі». Яшчэ кажуць, што дзесьці ў Германіі таксама такія ж патрабаванні. Але гэта поўная лухта. Большасць з выкладчыкаў і моў замежных не ведаюць.

Я вось ведаю студэнтаў з Францыі ды Польшчы — нідзе няма такога. Наадварот, у навучальных праграмах там акцэнт на авалодванне камп'ютарнымі тэхналогіямі.

Можа паказацца, што гэта дробязь. Але не зусім. Па-першае, гэта адставанне ад свету. Па-другое, дурная муштра рыхтуе рабоў, а не творцаў. Па-трэцяе, бай-бай экспарт тых жа інжынірынгавых паслуг, а маглі б хмарчосы для сяброў Лукашэнкі з Катара маляваць. Па-чацвёртае, бай-бай замежныя студэнты (будфак з іх нязменнай з 60-х гадоў праграмай просіць шалёныя грошы з замежнікаў за падрыхтоўку на рускай мове). Па-пятае, кансервуецца адставанне будаўнічай галіны.

Для мяне гэта ўсё амаль закончана, працую над дыпломам, але шкада змарнаванага часу. І крыўдна за краіну.

Студэнт

13
Туш / Адказаць
11.03.2018 / 17:51
Даўно казаў, што праблема не ў студэнтах, а ў выкладчыках. Якія стандарты задае выкладчык, такіх будзе прытрымлівацца студэнт. Таму барцам з плагіятам трэба не на студэнтаў бочку каціць, а ў люстэрка паглядзець і на сваіх калег. І менавіта выкладчыкі першыя, хто не хоча ўвядзення антыплагіяту ў краіне.
4
Альфа / Адказаць
11.03.2018 / 17:58
А потом будут на молодёжь ярлыки вешать, что ничего не хотят делать. Вы же сами устроили монополию на насилие над талантами и прорывными идеями. Не с кого пример брать! Стыд и позор!...
2
per aspera / Адказаць
11.03.2018 / 18:04
Слушная думка прагрэсіўнага дбалага студэнта, плюсую. Але такіх на тым жа будфаку менш за 10%. Не спрачаюся: выхаванне рабоў змяншае гэтую лічбу, яна м.б. і вышэй на ўваходзе (на 1-2 курсе). Праблем вызначана ў лісце некалькі. Галоўныя - дзве. Першая: якога ўзроўню выпусціць спецыяліста ставіць сабе задачу ўніверсітэт? Адказ на першае пытанне - гэта праект капітальнай рэпарацыі 15-га корпуса (таго што на фота): 10 гадоў амаль ідзе, сродкаў - мільярды, а канца не відно. Якіх навучылі - такі праект і рамонт ім і зрабілі. Ды яшчэ ўспомніць кап.рамонты жылых дамоў: хто перажыў - не забудзе да веку!.. А другая праблема - ўзровень выкладчыкаў, крытэры ацэнкі іх працы і базавыя аклады. Ды яшчэ зменнасць ці ратацыя кіраўнікоў сярэдняга ўзроўню - заг.кафедрамі і дэканаў. Некаторыя сядзяць па 20-30 гадоў, нават паміраюць на пасадах. Таму і ствараецца "абстановачка" быццам бы "патрабавальнасці і барацьбы" то з плагіятам то яшчэ з чым... -- З павагаю, былы выкл. універсітэта.
Паказаць усе каментары/ 47 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру