Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін распавёў, што часам атрымлівае ў падарунак ад канцлера Германіі Ангелы Меркель піва, якое спадабалася яму ў часы працы ў ГДР, піша ТАСС.

Раней у кнізе «Ад першай асобы» Пуцін расказваў, што падчас працы ў Дрэздэне ў 1980-х гадах ён з сям'ёй або калегамі часта ездзіў у маленькі горад Радэберг, дзе быў адзін з найлепшых піўных заводаў ва Усходняй Германіі.

Гаворка пра любімае піва Пуціна пойдзе ў другой частцы фільма Андрэя Кандрашова «Пуцін». Першая частка фільма размешчана ў сацыяльных сетках «УКантакце» і «Аднакласнікі».

«Мне Ангела [Меркель] час ад часу [дасылае] некалькі бутэлечак радэбергскага піва», — прызнаўся Пуцін у сюжэце, які анансуе другую частку фільма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0