Фота: РІА Навіны

Фота: РІА Навіны

Рассельгаснагляд планаваў з 26 лютага абмежаваць ўвоз з Беларусі малака і шэрагу відаў малочнай прадукцыі для перапрацоўкі. Ведамства тлумачыла гэта тым, што працягваецца паступленне з краіны небяспечнай сыравіны. Потым увядзенне забароны было перанесенае на 6 сакавіка, і зноў — на 15 сакавіка. Забарона не распаўсюджваецца на малако ў спажывецкай упакоўцы.

«Калі мы гаворым пра беларускае малако і сённяшнія нашы спрэчкі з нашымі калегамі, мы, хачу сказаць, паводзім сябе досыць бесцырымонна ў адносінах да нашых калег, калі мы бачым, што прадукцыя або фальсіфікаваная, або да нас прыходзіць праз «шэры імпарт», або праз кантрабанду праз трэція краіны — Украіну, Польшчу, прыбалтыйскія краіны», — сказаў Ткачоў, выступаючы на Усерасійскім форуме сельгасвытворцаў. Ён назваў такія дзеянні недапушчальнымі.

«Гэта разбурае наш рынак, робіць немагчымым вытворчасць малочных прадуктаў з нармальнага, якаснага малака», — падкрэсліў міністр. У выніку, адзначыў ён, на рынку назіраецца нядобрасумленная канкурэнцыя. «Зразумела, што нас проста выбіваюць.

Мы бачым, і ёсць выпадкі — не адзін, а дзясяткі, можа і больш, — калі нашы расійскія малочныя прадпрыемствы, фабрыкі робяць малочныя вырабы, той жа сыр, масла з сухога малака, беларускага, якое таннейшае», — указаў Ткачоў.

«Вядома, гэтыя пытанні выклікаюць шмат спрэчак, і, безумоўна, мы ад гэтага пакутуем.

Нашы рашучыя меры ў дачыненні да нашых калег з саюзнай дзяржавы, безумоўна, будуць працягвацца. Мы — за чысціню (прадукцыі), мы — за справядлівасць, мы — за нагляд ад поля да прылаўка», — сказаў міністр.

Ён нагадаў, што з 1 ліпеня ў Расіі будзе запушчана афармленне электронных ветэрынарных сертыфікатаў, што дапаможа, у тым ліку, адсочваць рух партый беларускай прадукцыі.

«Вядома, мы шмат у чым ачысцім гэты рынак. Таму, калі вам гавораць, што малочная прадукцыя стане даражэйшай, палохаюць вас, і чаму такая цікавасць да гэтага, каб у нас у краіне гэтага не адбылося — каб больш было смецця ў краіне, каб больш было магчымасцяў для махінацый, спекуляцый. Тым самым гэта, перш за ўсё, балюча б'е па добрапрыстойных вытворцах. Гэта недапушчальна», — падсумаваў Ткачоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0