35-гадовы магілёвец Ігар Барысаў абраны старшынёй Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). У партыі ён узначальваў крыло, якое выступала супраць збліжэння з кампаніяй «Гавары праўду». Ён таксама вядомы сваёй прынцыповасцю і беларускім патрыятызмам. 

Новы старшыня быў абраны на 18-м з'ездзе партыі 11 сакавіка.

У Грамадзе старшыня можа займаць сваю пасаду не больш за тры тэрміны па два гады. З 2012 года партыю ўзначальвала Ірына Вештард са Смаргоні. Ігар Барысаў быў яе намеснікам.

Ігар Барысаў родам з Магілёва. Ён мае дзве вышэйшыя адукацыі — інжынера-электрыка і палітолага.

Працуе менеджарам у прыватнай фірме. Доўгі час ён вёў незалежны інфармацыйны партал «Наш Магілёў». Спецслужбы на яго ціснулі, змушаючы адмовіцца ад палітычнай дзейнасці, але ён не сышоў ні з партыі, ні з незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), ні з Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?