11.03.2018 / 22:31

Пасол Расіі Сурыкаў: Іскры паміж намі ўзнікаюць, асабліва ў галіне эканамічных адносін 26

Вынікі прэзідэнцкіх выбараў, якія пройдуць у Расіі 18 сакавіка, не паўплываюць на беларуска-расійскія адносіны. Пра гэта, як перадае ТАСС, паведаміў у нядзелю пасол Расіі Аляксандр Сурыкаў у эфіры беларускага канала АНТ.

«Не думаю, што могуць паўплываць. У нас даўнія брацкія адносіны паміж народамі і краінамі, мы даўно вызначыліся, чаго хочам, утварылі Саюзную дзяржаву, — сказаў ён. — Іскры паміж намі ўзнікаюць, асабліва ў галіне эканамічных адносін, напрыклад, па вуглевадародах, але нічога такога, што магло сур'ёзна паўплываць на фармат адносін, я не бачу «. На думку дыпламата, выбары ў Расіі могуць «толькі ўмацаваць ўсе фарматы супрацоўніцтва».

«Калі казаць пра Еўразійскі эканамічны саюз, то ён сёння зацыкліўся толькі на чатырох эканамічных свабодах, а Саюзная дзяржава значна шырэйшая па ахопе — гэта міжнародная і абаронная сумесная дзейнасць, ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў галіне культуры і адукацыі», — сказаў Сурыкаў. Паводле яго, па сваёй інтэграцыйнай сіле Саюзная дзяржава значна больш магутная за любое іншае аб'яднанне на постсавецкай прасторы. «Яна самая прасунутая», — сказаў Сурыкаў.

Каментуючы апошнія спрэчкі па пастаўках беларускай прадукцыі ў Расію, Сурыкаў падкрэсліў, што падобныя іскры павінны гасіцца «сумеснымі кансультацыямі расійскіх і беларускіх службаў і знаходжаннем кансенсусу ў вырашэнні таго ці іншага пытання па якасці прадукцыі».

0
Андрусь / Адказаць
11.03.2018 / 22:44
Галоўнае, каб з тамтэйшае падачы, "із іскры" не "вазгарэлась пламя"! 
1
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-тур / Адказаць
11.03.2018 / 22:46
Як казала мая знаемая,каманда КВЗ з Днепрапятроуска (Дняпро) : "У Кракаве на ратушнай плошчы стаiць бочка з агуркамi i на ей напiсана - "пасол рсфср " "
0
Дед Мороз / Адказаць
11.03.2018 / 22:49
Не неси чушь!

Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру