Спявачка Юлія Самойлава будзе прадстаўляць Расію на конкурсе «Еўрабачанне 2018», пра гэта было абвешчана ў нядзельным эфіры праграмы «Время» на «Першым канале».

Самойлава павінна была выступаць на «Еўрабачанні-2017» у Кіеве, аднак Служба бяспекі Украіны забараніла артыстцы ўезд на тэрыторыю краіны на тры гады з-за яе выступу ў Крыме.

Песня Самойлавай англамоўная, яна называецца «I Wont Break» (Я не зламаюся).

«Гэта песня пра мяне. Аўтары нібы адмыслова задаліся мэтай перакласці на музыку мае ўласныя думкі і перажыванні. Гэта не столькі пяшчотная балада, колькі песня са стрыжнем», - прыводзяцца ў рэлізе Першага канала словы Самойлавай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0