Пілотны праект плануецца ў найбліжэйшы час рэалізаваць на станцыях «Купалаўская» і «Кастрычніцкая». Пры яго паспяховай рэалізацыі досвед будзе распаўсюджаны і на іншыя станцыі падземкі.

«У цяперашні час заключаецца адпаведная дамова», - адзначыў дырэктар ДУ «Сталічны транспарт і сувязь» Валерый Шкуратаў, піша БелТА

Таксама прадугледжана магчымасць стварэння кропак доступу Wi-Fi у наземным транспарце, у прыватнасці на аўтобусным маршруце, які злучае Нацыянальны аэрапорт Мінск з горадам. У цяперашні час вырашаюцца тэхнічныя пытанні. «Праводзім працу па маршруце №300э ў рамках праграмы падрыхтоўкі да II Еўрапейскіх гульняў, па маршрутах №1 і №100 знаходзімся на этапе заключэння дамоваў», - адзначыў генеральны дырэктар ГП «Мінсктранс» Лявонцій Папянок.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0