Литература

Must read: «Дзень святога Патрыка» Ганны Севярынец

Сваім водгукам на кнігу Ганны Севярынец у фэсбуку падзяліўся чытач Міхась Сяргеенка.

Ведаеце, ёсць такія кнігі, якія ў працэсе чытання пераўтвараюцца ў пэўны літаратурны маніфест і транслююць нешта важнае і неабходнае. «Дзень святога Патрыка» — гэта маніфест любові да роднай культуры, мовы, літаратуры, кнігі, да нашай спадчыны, да тых людзей, якія гэтую культуру стваралі.

Зусім не хочацца ў дадзеным выпадку пісаць пра нейкія тэкстуальна-мастацкія недасканаласці і аналізаваць недахопы, хай гэтым займуцца «людзі акадэмічныя». Мне хочацца выключна пісаць пра тое, што Ганна Севярынец робіць, магчыма, самую рэлевантную і адначасова далікатную справу — удыхае жыццё ў тое, што мы часта завем «белліт».

Гэтая аповесць улюблённага ў літаратуру даследчыка ўздзейнічае на чытача сваёй бескампраміснай упэўненасцю ў выратавальным сэнсе культуры і літаратуры. І ты, як Марына Дамейка, пачынаеш разумець асабістую для цябе каштоўнасць беларускай культуры, да якой «можна наўпрост, зараз, без аніякіх перашкод дакрануцца рукой, павітацца на вуліцы, пабачыць у чарзе ў краме ці спаткаць у кнігарні». Гэтае простае ўсведамленне, насамрэч, цяжка выпеставаць у сабе, асабліва калі ты жывеш у касмапалітычным свеце, жывеш у краіне, дзе ёсць вялікі ўплыў суседніх буйных культур, калі часам гаворыцца, што беларуская літаратура другасная, непаўнавартасная, не жывая. Таму кніга спадарыні Ганны здаецца невялічкім адчыненым акенцам, у якое можна высунуць галаву і пабачыць усю разнастайнасць, цікавасць, глыбіню, супярэчлівасць роднай літаратуры і жыцця тых людзей, якія спрычынілся да яе.

Пісьменнікі і паэты паўстаюць перад табой жывымі людзьмі, якія не выглядаюць шэрымі помнікамі, а з'яўляюцца тваімі суайчыннікамі, якім ёсць, што табе сказаць, чым парадаваць або засмуціць, чым прымусіць думаць, сумаваць, смяяцца, натхняцца, а калі неабходна, то і лекавацца.

Комментарии

 
Нажатие кнопки «Добавить комментарий» означает согласие с рекомендациями по обсуждению.

Сейчас читают

Умер политзаключенный Валентин Штермер. «Едва ходил после инсульта — а его бросили в ШИЗО»6

Умер политзаключенный Валентин Штермер. «Едва ходил после инсульта — а его бросили в ШИЗО»

Все новости →
Все новости

Под Минском появится новая дорога. Ее стоимость оценивается в миллион долларов2

Ветерану из Гродно 97 лет — в 1945-м охранял мост под Нижним Новгородом, а после войны боролся с «бандеровцами»19

Брюссель планирует сократить дипперсонал в Беларуси11

Очередной белорусский тренер возглавил кипрский «Арис»

Сколько шенгенских виз получили беларусы в 2024 году и какие страны их чаще выдают?9

Одиннадцать лет Лукашенко развивает города-спутники. Пока получается не очень

В ЕС согласовали отмену штампов на границе Шенгена1

Люди в шоке от того, сколько стоит восемь дней плыть по рекам Полесья на теплоходе «Белая Русь»13

Белорус нашел на приобретенном участке странные вещи на случай апокалипсиса1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Умер политзаключенный Валентин Штермер. «Едва ходил после инсульта — а его бросили в ШИЗО»6

Умер политзаключенный Валентин Штермер. «Едва ходил после инсульта — а его бросили в ШИЗО»

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць