Суд Маскоўскага раёна Мінска 12 сакавіка вынес прысуд Святаславу Барановічу — тры гады калоніі агульнага рэжыму. Барановіч абараняў удзельнікаў «Марша недармаедаў» год таму. Тады ён некалькі разоў ударыў амапаўца ў цывільным.

Арцём Паўлаў, той самы амапавец, праходзіў па справе пацярпелым. А Барановіч ад кастрычніка знаходзіўся ў СІЗА. 

Падтрымаць Барановіча на суд прыйшлі палітыкі і актывісты: Мікалай Статкевіч, Леанід Кулакоў, Вячаслаў Касінераў, Павел Севярынец.

Увогуле прыйшла поўная зала народу, нават трэнер па боксу Барановіча.

У апошнім слове Барановіч павіншаваў усіх мам з 8 сакавіка і сказаў, што ўсё ж не ведаў, што ў цывільным быў міліцыянт — маўляў проста пагадзіўся з паперамі. Таксама папрасіў суд улічыць, што ён быў цвярозым і пасля ўдару не стаў працягваць бойку. А таксама прынёс выбачэнні пацярпеламу амапаўцу.

Ён прызнаў, што здзейсніў злачынства, але казаў, не думаў, што за такое пракурор папросіць 4 гады — думаў, пакаранне будзе 15 сутак.

Суддзя Святлана Бандарэнка прызнала Барановіча вінаватым. Вырак — 3 гады калоніі агульнага рэжыму.

Прысуд не ўступіў у сілу і можа быць абскарджаны.

Пасля абаяшчэння заля скандавала: «Ганьба! Ганьба!»

***

На судзе Святаслаў прызнаў віну, таксама паведаміў, што разумеў — б'е міліцыянта. Пракурор патрабаваў для абвінавачанага 4 гады пазбаўлення волі.

31-гадовага Барановіча не першы раз прыцягваюць да адказнасці за грамадскую актыўнасць. Яго судзілі за ўдзел у Плошчы-2010. Хлопца затрымалі адным з апошніх, 15 чэрвеня 2011 года.

12 кастрычніка 2011 года суддзя Маскоўскага раёна Мінска Алена Рудніцкая пакарала Святаслава трыма гадамі «хатняй хіміі». Суддзя патлумачыла гэта наяўнасцю змякчаючых абставін — маладога ўзросту (хлопцу было ўсяго 25 гадоў) і наяўнасці ў яго месца працы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?