12.03.2018 / 14:29

У Расіі паказалі ВІДЭА запуску ракеты, хуткасць якой у 10 разоў перавышае хуткасць гуку 22

Расія заявіла, што паспяхова запусціла гіпергукавую ракету, здольную несці ядзерную боегалоўку, перадае Daily Mail. Відэа запуску даступнае ў інтэрнэце.

Гіпергукавая высокадакладная ракета «Кінжал» здольная развіваць хуткасць больш за 12 тысяч кіламетраў за гадзіну і паражаць аб'екты ў радыусе каля 2 тысяч кіламетраў. Ракета была запушчана са звышгукавога знішчальніка-перахопніка МіГ-31, які ўзляцеў з аэрадрома ў Паўднёвай ваеннай акрузе. «Запуск прайшоў па плане, гіпергукавая ракета паразіла цэль», — паведамілі ў Мінабароны Расіі. 

На відэа два пілоты спачатку рыхтуюцца да палёту, а затым бягуць да самалёта, узброенага масіўнай ракетай. Падчас палёту ракета аддзяляецца ад самалёта і ляціць па небе, пакідаючы вогненны след ззаду сябе. Паведамляецца, што было праведзена каля 250 трэніровачных палётаў у розны час сутак, пры любых умовах надвор'я.

Кадр з відэа

Ракета «Кінжал» стала адным з новых відаў зброі, прадстаўленых Пуціным падчас яго паслання Федэральнаму сходу ў пачатку сакавіка, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

nn.by

4
Туш / Адказаць
12.03.2018 / 14:38
Ракета, як ракета. Нешта я не ўбачыў нічога неверагоднага. Дэманстрацыі заяўленых 12 тысяч км. на гадзіну тут таксама няма.
8
Так думаю / Адказаць
12.03.2018 / 14:42
А міралюбная Ўкраіна прапануе збудаваць касмадром у Заходняй Аўстраліі... 
https://thewest.com.au/technology/space/ukrainian-government-wants-to-send-rockets-into-orbit-from-was-kimberley-ng-b88765608z
2
Мірон / Адказаць
12.03.2018 / 14:43
Хоць бы што-небудзь добрае калі зрабілі. Адно дзеля запалохвання і сваіх і іншых.
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру