golos.ua

golos.ua

Гэтую інфармацыю БЕЛТА пацвердзіў намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС Андрэй Шупляк.

Аўтамабільная аварыя адбылася раніцай 9 сакавіка на дарозе Жытомір — Падольск. У выніку інцыдэнту з удзелам аўтамабіля Volkswagen Passat з нумарамі мінскага рэгіёна пацярпеў ягоны кіроўца 1979 года нараджэння, а адна з пасажырак — віцябчанка 1999 года нараджэння — памерла. Мужчына з траўмамі быў дастаўлены ў раённую бальніцу Вінніцы, цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі.

Паводле папярэдніх дадзеных, у машыне было яшчэ дзве 18-гадовыя пасажыркі. Аднак якая-небудзь інфармацыя пра іх адсутнічае, паколькі яны не атрымалі сур'ёзных траўмаў і, адмовіўшыся ад шпіталізацыі, пакінулі месца здарэння.

Дзяўчына вучылася на першым курсе Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта. Яна захаплялася гадаваннем сабак і накіроўвалася на спецыялізаваную міжнародную выставу жывёл у Малдову.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0