Манумэнт у гонар перамогі расейскіх войскаў
9 кастрычніка (28 верасьня паводле старога стылю) 1708 г. пад вёскай Лясной (сёньня Слаўгарадзкі раён Магілёўскай вобласьці) адбылася адна з грандыёзных бітваў Паўночнай вайны.

Расейскае войска пад камандаваньнем Пятра І і Меншыкава ўшчэнт разграміла швэдзкі корпус, якім кіраваў Левэнгаўпт. Швэды страцілі забітымі і параненымі 9 тыс. чалавек (усяго корпус налічваў 16 тыс. чалавек), артылерыю і абоз.

Празь дзевяць месяцаў аддбылася Палтаўская бітва.

Да гэтай бітвы і швэдзкія і расейскія войскі ўдосталь пагаспадарылі на Беларусі, спаліўшы некалькі гарадоў і вёсак.

Так, у 1708 г. швэдзкі кароль Карл ХІІ зрабіў рэйд праз усю Беларусь ад Горадні праз Радашковічы да Магілёва.

Рэччу Паспалітай у той час кіраваў Станіслаў Ляшчынскі, што падтрымаў швэдаў. Аўгуст ІІ у 1706 г. адмовіўся ад кароны.

ул. інф.

 Капліца на месцы бітвы. Пабудавана ў 200-ыя ўгодкі бітвы, фота globus.tut.by

Капліца на месцы бітвы. Пабудавана ў 200-ыя ўгодкі бітвы, фота globus.tut.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0