12.03.2018 / 21:26

Ілан Маск распавёў, якая палітычная сістэма мае быць усталяваная на Марсе пасля каланізацыі 6

На штогадовым фестывалі SXSW у Тэхасе Ілан Маск, адказваючы на пытанні наведвальнікаў, распавёў аб планах SpaceX, пагрозах з боку штучнага інтэлекту і небяспецы заставацца на Зямлі ў найбліжэйшай будучыні, піша The Verge.

Ілан Маск (справа) падчас адказу на пытанні на фестывалі музыкі і кіно SXSW у Тэхасе, ЗША.

Кіраўнік SpaceX заявіў, што кампанія ажыццявіць першы выпрабавальны палёт да Марса ў пачатку 2019 года з дапамогай пакуль недабудаванай ракеты Big Falcon Rocket. Ён таксама адзначыў, што пакуль многія песімістычна ацэньваюць яго планы на палёты да Марса, але калі SpaceX гэта зробіць — астатнія бізнэсмены і ўрады краін «таксама ўступяць у гульню».

Нехта з гасцей пацікавіўся ў Маска пра тое, як, на ягоную думку, павінна быць уладкованая ўлада на Марсе.

Прадпрымальнік заявіў, што патрэбна прамая дэмакратыя, дзе новыя законы прымаюцца па дасягненні 60% кансэнсусу, а старыя могуць быць адмененыя, калі за гэта прагаласуе 40% чалавек.

На думку Маска, важнай часткай канстытуцыі марсіянаў стане прынцып заканчэння тэрміну дзеяння законаў у выпадку, калі іх ніхто не захоча працягваць.

Адказваючы на адно з пытанняў Маск вярнуўся да тэмы небяспекі штучнага інтэлекту. На яго думку, эксперты ў гэтай сферы «думаюць, што ведаюць больш, чым на самой справе» і ім «не падабаецца ідэя, што машына можа быць разумнейшая за іх». Маск растлумачыў, што пакуль алгарытмы прымяняюцца ў вузкіх галінах і ўяўляюць пагрозу толькі для працоўных месцаў, але з'яўленне ўніверсальнага «сверхразума» стане пагрозай цывілізацыі.

«Запомніце мае словы: штучны інтэлект нашмат больш небяспечны за ядзерную зброю. Я не асаблівы прыхільнік нагляду і рэгулявання, але гэта той выпадак, калі існуе вельмі сур'ёзная небяспека для грамадства. Чаму ў нас няма наглядных органаў? Гэта вар'яцтва», — выказаўся Ілан Маск.

nn.by

0
Transit / Адказаць
12.03.2018 / 22:37
Слухай, Iлон, у нас тут есць чалавек, якi зможа там табе i бульбу з арбузамi вырасцiць, i жэстачайшы парадак навесцi.
5
фэменіст / Адказаць
12.03.2018 / 23:03
Якая дэмакратыя? Матрыярхат альбо племенна-родавы строй. Эвалюцыя павінна быць эвалюцыйнай і ўсё пачынацца з пачатку. 
0
Dobry Dzień / Адказаць
13.03.2018 / 09:50
Budzie jak u filmie Uspomnić usio. Ale Schwarzenegger pieramoža dyktaturu.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру