12.03.2018 / 14:55

«Пуцяводная зорка»: Расійскія поп-выканаўцы напісалі гімн у падтрымку Пуціна ВІДЭА як вам? 34

Расійскія артысты праспявалі гімн руху ў падтрымку Уладзіміра Пуціна — песня называецца «Пуцяводная зорка». У ім выканаўцы заклікаюць «не страціць сэнс» і «зрабіць выбар, гуляючы ў моцнай камандзе».

На старонцы ва «Укантакце» руху Putin Team, які падтрымлівае дзейнага прэзідэнта Расіі, з'явіўся кліп, названыя адміністратарамі суполкі «гімнам руху». Сярод выканаўцаў — Дзіма Білан, Рыгор Лепс і Цімаці.

Апроч іх сярод аўтараў гімна DJ Smash, Вікторыя Дайнэка, група «А-Студыё», Паліна Гагарына, Аляксандр Панаётаў і Нюша. Ён мае назву «Пуцяводная зорка».

Кожны артыст выконвае па невялікім фрагменце гімна. Іх з'яўленне на экране перамяжоўваецца з выявамі пенсіянеркі, шматдзетнай сям'і, вайскоўца ў форме і паліцыянта. Сам Пуцін у тэксце не згадваецца.

Акрамя артыстаў эстрады ў роліку з'яўляюцца тэлевядучая Юлія Бараноўская, шоумэн Міхаіл Галусцян, алімпійскі чэмпіён Аляксей Немаў і музычны прадзюсар ChinKong.

nn.by

3
Ар / Адказаць
12.03.2018 / 15:01
Ну зачем, сейчас наш такое же замутит,вангую
2
Хемуль / Адказаць
12.03.2018 / 15:05
Экое ути-пути
3
Егор / Адказаць
12.03.2018 / 15:06
Подходящая компания. Они друг друга достойны.
Паказаць усе каментары/ 34 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру