Грамадства125125

Супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН заклікае ачысціць Інстытут гісторыі ад нацыяналістаў

Прарасійскі публіцыст, а таксама навуковы супрацоўнік Цэнтра гісторыка-філасофскіх даследаванняў Інстытута філасофіі НАН Аляксей Дзерман (Дзермант — гэта псеўданім, узяты падчас захаплення балцкім рухам — «НН») у сваім фэйсбуку піша аб неабходнасці правесці кадравую чыстку ў Акадэміі навук.

Абурэнне Дзермана выклікала перадача тэлеканала «Белсат» «Кожны з нас», дзе бралі ўдзел супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАН Валянцін Голубеў і Валянцін Мазец. Калі падчас запісу ў студыі загучаў гімн «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», то ўсе прысутныя, апроч камуніста Аляксея Елісеева са «Справядлівага свету», усталі са сваіх месцаў.

«Самае цікавае, што ўстаюць і падпяваюць супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі — дзяржаўнай навуковай арганізацыі, а не гуртка палітычнай самадзейнасці. Чаму яны гэта робяць, каму выказваюць лаяльнасць і па сутнасці публічна прысягаюць? Радзе БНР — зборышчу самазванцаў, якія адмаўляюць легітымнасць сённяшняй Рэспублікі Беларусь?

А сцяг, герб і гімн нашай краіны ўжо ім адмянілі? Ці гэта такі рытуал гістарычнай некрамантыі — уваскрашэнне зданяў 1918 году? Па-мойму, вельмі красамоўна, адразу відаць, каму і чаму яны на самой справе лаяльныя і чаго хочуць», — піша Дзерман.

«Не выключаю, калі пройдзе гэты палітычны цыкл падсветкі нацыяналістаў, а ён непазбежна пройдзе, і спатрэбіцца новы імпульс цеснай гуманітарнай і тэхналагічнай інтэграцыі з Расеяй, а ён непазбежна спатрэбіцца,

менавіта дзякуючы кампрадорскай пазіцыі гісторыкаў гуманітарная навука ў Беларусі падвергнецца сур'ёзнай чыстцы. Хутчэй за ўсё, яе перажывуць нямногія. Магчыма, нават і Акадэмія ці яе гуманітарнае аддзяленне не перажывуць.

Але такі лёс. У рэшце рэшт, ракеты, лазеры і спадарожнікі важней за гістарычныя фантазіі некалькіх рамантыкаў, якія загуляліся. Таму што Акадэмія павінна займацца навукай, а не ўплываць на прыняцце палітычных рашэнняў, асабліва калі гэтыя рашэнні памылковыя», — у наступным допісе патлумачыў сваю пазіцыю Дзерман.

У каментах ён тлумачыць, што перыяд «падтрымкі нацыяналістаў» пройдзе з «умацаваннем Расіі, бо беларусы разумеюць, што лепш быць з Расіяй, чым без яе».

«А ты, як прафесар Вольфсан ў 1930-м годзе, будзеш выводзіць на чыстую ваду праклятых нацдэмаў і пісаць пра чысткі ў Акадэміі? Няўжо нехта з гісторыкаў ставіць пад сумнеў эканамічныя і стратэгічныя сувязі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь (не СССР, заўваж)?» — спытаўся ў Дзермана публіцыст Антон Дзянісаў.

«Не, для гэтага ёсць спецыяльныя людзі. Я проста раблю свой прагноз», — быў адказ.

У іншых пастах Дзерман адказвае, чаму ён сімпатызуе еўразійству.

«Бо еўразійства бачыць Расею і яе саюзнікаў самабытнай цывілізацыяй, а нацыяналізм — часткай Захаду. Бо еўразійства можа служыць платформай для інтэграцыі постсавецкай прасторы і нават шырэй, а нацыяналізм можа служыць толькі драбненню і сегрэгацыі».

Падрабязней пра Дзермана і яго дзейнасць чытайце тут: «Крепкие молодые фашисты»: забойства Юліі Чарняўскай, захоп улады ў Беларусі — планы і ідэі аўтараў «Імхаклуба»

Каментары125

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж143

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць