12.03.2018 / 15:32

«Падышоў і падарыў сертыфікат у тысячу рублёў». Коля Лукашэнка аддаў свой прыз вясковым дзецям 25

Адразу пасля цырымоніі ўзнагароджання «Снежнага снайпера» малодшы сын кіраўніка краіны вырашыў аддаць сваю ўзнагароду за трэцяе месца школьнікам з Языльскай сярэдняй школы Старадарожскага раёна.

— Пасля ўзнагароджання Мікалай падышоў да нашага вучня Кірылы Амяльчэні і аддаў свой сертыфікат са словамі: «Вазьміце, гэта вашай камандзе». Мікалай Лукашэнка быў нешматслоўны, сціпла сябе паводзіў, і нашы дзеці, вясковыя, таксама нешматслоўныя, — распавядае TUT.BY Мікалай Грузд, дырэктар Языльскай сярэдняй школы.

3—4 сакавіка ў Раўбічах праходзілі спаборніцтвы «Снежны снайпер», на якіх малодшы сын кіраўніка краіны вырашыў паспрабаваць свае сілы ў біятлоне. Падчас індывідуальнай гонкі ён страляў хутка, без промахаў і заняў трэцяе месца. А ў эстафеце каманда з Мінскай вобласці ўзяла сярэбраны медаль, за перамогу ёй уручылі сертыфікат у дзве тысячы рублёў.

— Яшчэ на этапе абласных спаборніцтваў Мікалай Лукашэнка і наш Кірыл разам стаялі на пастаменце, тады Мікалай быў першым, Кірыл — другім. Шкада, што ў Раўбічах нашаму вучню не пашанцавала, ён быў лепшым на лыжні, але з-за праблем са стрэльбай апынуўся на дзявятым месцы, — працягвае распавядаць Мікалай Грузд.

Зараз сертыфікат ў тысячу рублёў ад Мікалая ляжыць у кабінеце дырэктара школы. Як толькі грошы пералічаць, іх аддадуць дзецям, якія выступілі падчас спаборніцтваў.

— Я хачу купіць ровар, — дзеліцца Кірыл Амяльчэня, які разам з іншымі хлопцамі атрымаў сертыфікат у паўтары тысячы рублёў за другое месца ў эстафеце.

У прэзідэнцкім спартыўным клубе, які выступіў арганізатарам «Снежнага снайпера», адзначаюць: упершыню пераможца вырашыў падарыць свой выйгрыш іншым удзельнікам. Зараз вырашаюцца ўсе юрыдычныя пытанні, каб дзеці як мага хутчэй атрымалі грашовы прыз.

— Усім пераможцам будзе прадастаўлена бязвыплатная спонсарская дапамога на тую суму, якая пазначана ў сертыфікаце. У індывідуальнай гонцы за першае месца — 2 тысячы рублёў, за другое — 1,5 тысячы, а за трэцяе — 1 тысяча рублёў. У каманднай гонцы сумы ідэнтычныя, але яны дзеляцца на чатыры часткі (колькасць удзельнікаў), — тлумачыць Павел Ягораў, прадстаўнік прэзідэнцкага спартыўнага клуба

5
Петрыковец / Адказаць
12.03.2018 / 15:43
Ай, які добры хлопчык!
А колькі абыходзіцца краіне ўтрыманне рэзідэнцыі (рэзідэнцый) прэзідэнта і ўсіх тамтэйшых жыхароў? Столькі, што сертыфікаты і ў прычэп МАЗа не змесцяцца.
2
Хемуль / Адказаць
12.03.2018 / 15:46
"Триста тридцать! Каждому!"(Операция Ы и другие приключения Шурика)
3
чалавек / Адказаць
12.03.2018 / 15:50
якi добранькi, святы прама. няхай вернуць народу усе грошы.
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру