12.03.2018 / 16:47

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны: Беспрацоўе за год паменшылася амаль удвая 6

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Беларусі апублікавала свежыя дадзеныя аб занятасці насельніцтва.

Сцвярджаецца, што ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1 сакавіка 2018 г. склаў 0,5% і ў параўнанні з 1 сакавіка 2017 года (1%) знізіўся на 0,5%, гэта значыць амаль у 2 разы.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях склаў 0,7%; у Гродзенскай вобласці — 0,6%; у Мінскай вобласці — 0,5%; Мінску — 0,2%.На ўліку ў якасці беспрацоўных на 1 сакавіка 2018 года было 23,9 тысячы чалавек, што на 44% менш беспрацоўных, чым на 1 сакавіка 2017 года (42,8 тысячы чалавек).

0
Аlisa / Адказаць
12.03.2018 / 16:59
Ой, не магу!!! Трымайце мяне!!! Можа ПАВЯЛІЧЫЛАСЯ??????? Ну ўжо за такіх дурняў нас трымаюць, што далей няма куды...
0
мая воля / Адказаць
12.03.2018 / 17:10
Главное здесь - ЗАРЕГИСТРИРОВАННОЙ!!! Как работали для бумажки, так и работают
0
Захарова Татьяна Викторовна / Адказаць
12.03.2018 / 18:30
 Министерство Труда - нагло  и цинично лжёт !
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру