12.03.2018 / 20:10

У Японіі выпусцілі ўнітаз з падагрэвам і фенам за $11000 3

Японская кампанія TOTO выпусціла ўнітаз з мноствам функцый, які выйдзе ў продаж па кошце 11 тысяч даляраў. Пра надзвычай дарагую навінку паведамляе Mashable.

Унітаз аўтаматычна адкрыецца, калі карыстальнік падыдзе да яго, і гэтаксама закрыецца пасля выкарыстання. Ён распыляе ваду для падтрымання гігіены, пасля чаго ўключае фен. Сядзенне таксама можа падагравацца. 

Пасля кожнага выкарыстання адбываецца дэзінфекцыя з дапамогай ультрагукавой лямпы ды іянізаванай вады, а непрыемныя пахі дэзадаруюцца.

nn.by

0
ДОКТАР / Адказаць
12.03.2018 / 21:17
Вось, толькі нядаўна адтуль прыехаў і пра гэты ўнітаз распавядаю https://www.youtube.com/watch?v=WB3RY8W25nY
0
Григорий Иванович Конюхов / Адказаць
12.03.2018 / 21:39
дезинфекция с помощью ультразвуковой лампы 
https://nn.by/?c=ar&i=206110&lang=ru

хайтек прямо!
0
db / Адказаць
12.03.2018 / 22:37
Panasonic на ўнутраным рынку такія ўжо даўно прадае
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру