12.03.2018 / 17:41

Праваабаронцы не прызнаюць палітвязнем асуджанага на 3 гады Святаслава Барановіча. Чаму? 55

Святаслаў Барановіч прысуджаны да 3 гадоў калоніі. Падчас леташняга «Марша недармаедаў» ён ударыў амапаўца ў цывільным, калі той кінуўся на пратэстоўцаў.

Яшчэ да пачатку пасяджэння было вядома, што Барановіч, найхутчэй, не будзе прызнаны палітвязнем. Пасля агалошвання выраку пазіцыя праваабаронцаў не змянілася.

«З улікам асаблівасцяў і абставінаў справы, і паказанняў самога абвінавачанага палітвязнем мы яго не прызнаем, - распавёў «Нашай Ніве» праваабаронца-вясновец Валянцін Стэфановіч. — Гэта было гвалтоўнае правапарушэнне — паводле нашых крытэраў, у такім выпадку мы не прызнаем чалавека палітвязнем. Таксама ўлічваем яго пазіцыю і паказанні ў судзе: Барановіч прызнаў віну ў поўным аб’ёме і казаў, што ведаў, што біў міліцыянта».

Не прызнаюць Барановіча палітычным вязнем і іншыя беларускія праваабаронцы. Пра гэта распавёў Еўрарадыё кіраўнік Беларускага Хельсінскага камітэта Алег Гулак. 

УШ

2
Тамара / Адказаць
12.03.2018 / 17:45
Атрымліваяцц калІ будуць біць чалавека, трэба адвярнуцца.ды прайсці міма.
5
Гопник / Адказаць
12.03.2018 / 17:49
Правозащитники такие же, как и наши суды
0
Гопник / Адказаць
12.03.2018 / 17:52
в милиции и суде признаешься что и Дж. Кенеди убил...
Паказаць усе каментары/ 55 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру