12.03.2018 / 17:35

ЕС не будзе прызнаваць вынікі выбараў прэзідэнта Расіі ў Крыме 6

Еўрасаюз не стане прызнаваць вынікі выбараў прэзідэнта Расіі на тэрыторыі Крыму. Пра гэта ў ходзе сумеснай прэс-канферэнцыі з украінскім прэзідэнтам Пятром Парашэнкам заявіла кіраўніца дыпламатыі ЕС Федэрыка Магерыні, паведамляе РБК.

«Незаконная анэксія Крыма — гэта парушэнне міжнароднага права. Мы таксама не будзем прызнаваць вынікі выбараў прэзідэнта [Расіі], якія там [на тэрыторыі паўвострава] будуць праводзіцца», — сказала Магерыні.

У сваім выступе кіраўнік дыпламатыі ЕС таксама адзначыла, што Еўрасаюз працягнуць заклікаць «да павагі правоў людзей», якія пражываюць на тэрыторыі паўвострава, у тым ліку забаронены ў Расіі Меджліс крымска-татарскага народа. «Мы будзем на вашым баку», - дадала яна.

Раней ЕС працягнуў яшчэ на 6 месяцаў тэрмін дзеяння санкцый супраць шэрага кампаній і фізічных асоб, якіх улады Еўрасаюза абвінавачваюць у дачыненні да парушэння суверэнітэту Украіны. Замарозка актываў закранула 150 чалавек і 38 юрыдычных асоб да 15 верасня 2018 года.

6
Ляксандра / Адказаць
12.03.2018 / 17:40
Становится смешно от таких заявлений.Напугали,называется.
3
Уладзімір / Адказаць
12.03.2018 / 18:29
Усіх прагаласаваўшых на выбарах Расійскага прэзідэнта ў Крыму- трэба на ўсе жыцце забараніць уезду на Украіну і Эўропу. Маецца на ўвазе ва ўсе цывілізаваныя краіны свету.
1
Захарова Татьяна Викторовна / Адказаць
12.03.2018 / 21:37
 ЕС - совершенно и абсолютно прав !
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру