12.03.2018 / 18:37

У Ваўкавыску зарэгістравана ўжо 20 выпадкаў адру 2

У Ваўкавыску зарэгістравана ўжо 20 выпадкаў адру, паведаміла карэспандэнту БелТА намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.

«На сёння ў Ваўкавыску пацверджана 20 выпадкаў захворвання на адзёр. За людзьмі, якія былі ў кантакце з тымі, хто захварэў, вядзецца медыцынскае назіранне. Гэта дазваляе своечасова выявіць захворванне і пачаць лячэнне пацыентаў. Сярод кантактных жыхароў новых выпадкаў адру не выяўлена», — распавяла Іна Карабан.

Захворванне ў большасці выпадкаў выяўлена ў тых, хто не быў прышчэплены. Падтып адру, які зараз рэгіструецца ў Ваўкавыску, раней у Беларусі не цыркуляваў. Ён сустракаецца ў краінах Еўропы, у тым ліку ва Украіне. Гэты факт дазваляе меркаваць, што вірус быў завезены з нейкай еўрапейскай краіны.

Генатып віруса не ўплывае на цяжар захворвання, яно працякае ва ўсіх пацыентаў практычна аднолькава. Калі ў чалавека імунітэт паніжаны, ён будзе пераносіць хваробу ў больш цяжкай форме. Прадстаўніца Міністэрства аховы здароўя звярнула ўвагу, што ніколі не варта ставіць пад сумнеў эфект вакцынацыі — гэта адзіны навукова даказаны спосаб прафілактыкі захворвання.

0
СКЮП / Адказаць
13.03.2018 / 09:46
Странно почему  молчат противники вакцинации, сейчас бы самое время побороться  с советами умных людей
0
Таша / Адказаць
20.03.2018 / 13:52
 СКЮП , было бы забавно посмотреть причины, по которым люди не вакцинировались. Раньше ж всех вакцинировали. Вряд ли болеют только дети, да и то по предыдущей информации не вакцинирован был только 1 ребенок. Не удивлюсь, что под "не вакцинировались" имеется в виду "вакцинипровались, но надо было бы обновить прививку" или "вакцинация не привила иммунитет".
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру