12.03.2018 / 22:05

Алег Табакоў у 1968 годзе паслаў Брэжневу тэлеграму супраць савецкіх танкаў у Празе 19

Пра тое, як ён даслаў тэлеграму Брэжневу, пратэстуючы супраць увядзення савецкіх войск у Чэхаславакію, Алег Табакоў распавёў у інтэрв'ю Бі-бі-сі ў 2011 г

У 1968 г. Табакоў іграў у «Рэвізоры» ў Празе. За паўгода былі дадзеныя 24 спектаклі. Адзін акцёр быў рускі, а ўсе астатнія — чэхі. З многімі ён пасябраваў.

«Потым ляжаў у Боткінскай бальніцы, у мяне былі праблемы з сэрцам, — распавёў Табакоў. — Мае сябры з Прагі не змаглі да мяне датэлефанавацца, і яны далі телеграму — маўляў, ратуй, твае танкі тут. Жонка прынесла мне гэтую тэлеграму ў бальніцу. Я спачатку з маладушнасці прамаўчаў … А потым яны даслалі назад нейкія падарункі мае, якія я ім дарыў. Тады ўжо я не змог маўчаць.

Вы ведаеце, не я адзін пасылаў тэлеграмы. Андрэй Вазнясенскі, іншыя людзі. Абярнулася гэта дзіўным чынам. Праз нейкі час, калі давалі ўзнагароды да 50-годдзя савецкай улады, то і Андрэй, і я, і іншыя атрымалі ўзнагароды. Мне далі Знак пашаны. Так ужо рабілі ў Расійскай Імперыі і раней, калі самым гарластым і непаслухмяным давалі ўзнагароды. А логіка выбудоўвалася такая — хто, чаго, супраць чаго пратэстуе? Ён у нас ўзнагароджваецца, апякуецца…

Бі-бі-сі: А страшна было, калі адпраўлялі тэлеграму?

— У мяне дзяцей двое было, за іх было страшна…

2
Партызан / Адказаць
12.03.2018 / 22:30
Без каментароў. Проста цытаты Табакова:
Об украинцах:
"Они и так не очень просветленные. Как бабушка в сердцах говорила: “Та плюнь ты на них. Это ж темные и неграмотные люди", "Я вам так скажу: стыдно за те мерзости, которые они делают, убивая людей и разрушая их жилища. А так, откликаться на них… Я махнул рукой, несмотря на то, что у меня одна четверть крови украинская", "Я жалею их, понимаете? Они в каком-то смысле убогие".
Об аннексии Крыма:
"Мне кажется, это справедливо. Если бы наши украинские братья были бы поразумнее, они бы не стали дискутировать на эту тему. Наоборот, надо было сказать: "Простите нас, Христа ради! Мы на халяву купились”. Потому что никакого отношения Крым к Украине зависимой и независимой не имеет".
О единой русской культуре:
"У меня есть своя твердая позиция и по поводу происходящих в наших отношениях с братским народом событий, и относительно русской и украинской культур, которые я считал и считаю единым целым… Я называю эту культуру русской".
1
Лапух / Адказаць
12.03.2018 / 22:39
Што хацелі, то ён і казаў. Каму што было трэба, каб атрымаць пашану, грошы і павагу.
Прынцыпы яго былі жывёльныя. Дзе карміўся, тое месца і хваліў.
І камуністам быў, і Брэжневу кланяўся, і перад Пуціным поўзаў.
Гнуўся там дзе плацілі.
1
он / Адказаць
12.03.2018 / 22:49
а год назад называл украинцев, их историю, их язык, их искусство самыми омерзительными  и грязными словами...

поэтому про Табакова предлагаю просто...промолчать
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру