12.03.2018 / 22:40

Жыхар Узды скраў заначку ў былой жонкі і з'ехаў адпачываць 3

60-гадовая жыхарка горада Узда заявіла ў міліцыю аб знікненні $2000. Па версіі міліцыі, на працягу года гэтыя грошы траціў яе былы муж, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

Усё пачалося з таго, што былы муж даведаўся, дзе схаваная заначка былой жонкі. Першапачаткова фігурант не рызыкаваў прысвойваць вялікія сумы, а браў сабе грошы невялікімі часткамі. Аднак, у рэшце рэшт, зусім забраў ўвесь пакінуты грашовы запас і з'ехаў на адпачынак.

Апошнія 24 гады пара была ў разводзе, але ў сілу жыццёвых абставінаў жыла ў адным доме разам з сынам.

У дачыненні да затрыманага заведзена адразу тры крымінальныя справы па ч.2 арт. 205 КК Беларусі — па колькасці эпізодаў. Праводзіцца расследаванне.

2
Тамара / Адказаць
12.03.2018 / 23:37
Няхай адпачне чалавек,ен жа не прапіў,а адпачыў.
2
Справедливый / Адказаць
13.03.2018 / 13:19
Понять и простить)
2
б. / Адказаць
13.03.2018 / 13:34
Адкуль у кухарки заначка? З яго ж карманау и вытрасала...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру