12.03.2018 / 23:11

Эстонія абвінаваціла расійскі Іл-76 у парушэнні сваёй паветранай мяжы 3

Транспартны самалёт Іл-76, які належыць Мінабароны Расіі, парушыў паветраную прастору Эстоніі, заявілі ўлады краіны. У МЗС краіны выклікалі расійскага пасла і ўручылі яму ноту.

Іл-76 Міністэрства абароны Расіі днём 12 сакавіка без дазволу увайшоў у паветраную прастору Эстоніі ў раёне выспы Вайндла, паведамляе Эстонская грамадская тэлерадыёвяшчальная карпарацыя (ERR) са спасылкай на прэс-службу генштаба Сіл абароны Эстоніі.

Па дадзеных эстонскіх вайскоўцаў, расійскі самалёт знаходзіўся ў паветранай прасторы краіны амаль хвіліну. Іл-76 не меў кантакту з Цэнтрам кіравання палётамі Эстоніі. Пры гэтым транспондар самалёта быў уключаны.

Як адзначае ERR, гэта першае парушэнне паветраных межаў Эстоніі расійскім самалётам у гэтым годзе. Пасла Расіі выклікалі ў эстонскі МЗС, дзе яму ўручылі ноту.

2
Сярожка - Сынок / Адказаць
13.03.2018 / 00:02
'' Их там нет '' (с.)
0
Захарова Татьяна Викторовна / Адказаць
13.03.2018 / 11:30
Нужно было - сразу сбивать !  Государственная граница воздушного пространства Эстонии - нарушена ?  Да !. Это зафиксировано  ? да !.  Огонь !.
0
Хром / Адказаць
13.03.2018 / 13:00
Амаль хвіліну знаходзіуся і што не маглі зьбіць. Вось Туркі у гэтым сэнсе слушна зрабілі. Трэба адзін раз рашуча паказаць хто гаспадар, а інакш рускія не спыняцца.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру