13.03.2018 / 06:17

140 кангрэсменаў запатрабавалі ад Трампа новых санкцый супраць Расіі 4

AP

Прадстаўнікі дэмакратычнай меншасці ў палаце прадстаўнікоў кангрэса склалі петыцыю, у якой запатрабавалі ад прэзідэнта Дональда Трампа ўвесці новыя санкцыі супраць Расіі за ўмяшальніцтва ў прэзідэнцкія выбары 2016 года, піша The Hill.

Усяго зварот да прэзідэнта падпісалі 140 дэпутатаў. Яны нагадалі, што летам 2017 года больш за 400 дэпутатаў ніжняй палаты ад абедзвюх партый прынялі закон аб супрацьдзеянні супернікам ЗША шляхам санкцый (CAATSA). Прэзідэнт Дональд Трамп падпісаў яго 2 жніўня 2017 года.

«Вашы дзеянні за апошні год паказалі, што вы будзеце пастаянна апраўдваць прэзідэнта [Уладзіміра] Пуціна і адмаўляць яго прызнанае садзейнічанне вашай кампаніі ў 2016 годзе», — гаворыцца ў лісце.

«Гэтымі апошнімі дзеяннямі вы ігнаруеце закон і прэрагатывы раўнапраўнай галіны ўлады і даяце зразумець Расіі, што нічога не зробіце, каб спыніць дадатковае ўмяшальніцтва ў нашы выбары», — заявілі аўтары паслання.

0
Верны / Адказаць
13.03.2018 / 10:08
Пераўзыходзтва беларускай мадэлі дэмакратыі над амэрыканскай - відавочнае: нерушымы блёк камуністаў і беспарцейных у абедзьвух палатах Нацыянальнага Сходу, нязменны і  любімы народам лідар - першы, усенароднаабраны Пэзыдэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка, непераможныя Сілавікі і Белорусскій Экзархат Москоского патріархата РПЦ ў структуры Союзного Государства Белоруссіі і Россіі. Нікаму не пакідаюць шанцаў памерці спакойна.  
3
так думаю / Адказаць
13.03.2018 / 11:02
Правільна, што штурхаюць у карак. Юры Фельштынскі напісаў, што раней сямейка разлічвала на расейскія грошы ў сваім бізнэсе (прыязджалі па справах ў расею і не раз) і нават атрымала дзіўную выгаду ад продажу маёнтка расейскаму алігарху. І нечага свае бізнэсоўскія прынцыпы пераводзіць на прэзыдэнтскія.
0
ЛІтвін серамоўскі / Адказаць
13.03.2018 / 18:00
Падтрымліваю кангрэсменаў!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру