13.03.2018 / 10:01

Біткойну прадраклі другое дно

Кошт біткойна ўпадзе ніжэй за лютаўскія мінімумы, папярэдзіў кліентаў інвестбанк Goldman Sachs. Пра гэта піша Business Insider.

На думку аналітыкаў банка, да новага падзення прывядзе чарговы распродаж крыптавалюты, курс біткойна знізіцца з 9 тысяч даляраў да 7 тысяч.

Як мяркуе менеджар па тэхнічных стратэгіях Goldman Sachs Шэба Джафар, вялікая імавернасць, што крыптавалюта ўпадзе ніжэй 5,9 тысячы даляраў, да якіх яна таннела 6 лютага. У канцы лютага Forbes і CoinDesk пісалі, што біткойн, апусціўшыся да гэтай адзнакі, прайшоў дно.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру