13.03.2018 / 11:03

Пад Жабінкай цягнік насмерць збіў 88-гадовую жанчыну, якая ў цемры збірала бутэлькі на рэйках 9

У Жабінкаўскім раёне дызель-цягнік насмерць збіў 88-гадовую жанчыну.

Увечары 12 сакавіка пенсіянерка апынулася на чыгуначных шляхах каля прыпынку Якаўчыцы. Як выявілася, яна ў цемры збірала бутэлькі.

Машыніст дызель-цягніка Брэст-Белаазёрск пабачыў яе, пачаў сігналіць, але жанчына ніяк не адрэагавала.

Загінулая — жыхарка суседняй вёскі Лышчыкі Кобрынскага раёна.

1
M113 / Адказаць
13.03.2018 / 11:05
У 88 год збіраць бутэлькі на чыгунцы... Колькі болю за гэтай гісторыяй. 
1
ўантуфры / Адказаць
13.03.2018 / 11:22
Галеча пануе у раёнах, а мясцовыя начальнічкі ганяюцца за апазіцыяй.
0
паручнік Хмель / Адказаць
13.03.2018 / 12:50
Вось  ён, лагічны вынік беларускага эканамічнага цуду і сацыяльна арыентаванай палітыкі...
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру