14.03.2018 / 11:20

Тыпажы людзей «усё прапала» і «спыніце Зямлю — я сыду»: як з імі жыць 19

Піша Віталь Цыганкоў.

Ёсьць дзьве катэгорыі людзей, якіх я абазначыў бы наступнымі фармулёўкамі: «Усё прапала» і «Спыніце Зямлю — я сыду».

Першыя жывуць з штодзённым адчуваньнем непазьбежнай катастрофы, якая вось-вось спасьцігне чалавецтва альбо ўжо спасьцігла, але проста ніхто гэтага не заўважае. Штодзённыя навіны — аварыі, заявы палітыкаў, немаральныя паводзіны людзей, прымітыўнасьць маскультуры — толькі пацьвярджаюць іхнюю перакананасьць, што «канец ужо блізкі». Таму любая новая падзея, сама па сабе неадназначная, імі ацэньваецца цалкам адназначна — як чарговы крок чалавецтва (альбо прынамсі іхняй краіны ці супольнасьці) на шляху да прорвы.

Людзі «Спыніце Зямлю — я сыду» складаныя і неардынарныя. У адрозьненьне ад сярэдняй масы, яны з асаблівай вастрынёй успрымаюць недасканаласьць гэтага свету і іншых прадстаўнікоў свайго віду. Амаль усе праявы чалавечай дзейнасьці выклікаюць у іх адмову, агіду і абурэньне — і яны шчыра зьдзіўляюцца, чаму іншыя прымітывы не падзяляюць іхнія пачуцьці… Яны любяць за нешта змагацца, але як толькі гэта «нешта» перамагае — часта становяцца ў апазыцыю да сваіх жа поглядаў, паколькі «творчы чалавек заўсёды павінен быць у апазыцыі».

А самае галоўнае, што іхнія погляды ніяк ня зменіш, ніякай зьменнай рэальнасьці. Патрапілі б яны ў рай — першыя палічаць гэта пацьверджаньнем, што «мы ж гаварылі, што ўсё прапала», а другія знойдуць у раі абуральныя недахопы, прыгнёт і дыскрымінацыю.

Нічога не зробіш. Як бы вы не ўдасканальвалі сябе, асяроддзе, мастацтва, краіну, зямлю — яны ніколі ня будуць задаволеныя. Проста зьмірыцца. Успрымаць такіх людзей як частку нашага сьвету. Недасканалага, але цудоўнага ў сваёй разнастайнасьці сьвету.

0
мук-ад-навук / Адказаць
13.03.2018 / 16:58
тэорыя недапрацавана. Бо мы та ведаем, што на нашым абшары асноуная група - "а можа так и трэба" ))))
0
Захарова Татьяна Викторовна (Брест ) / Адказаць
13.03.2018 / 18:30
 Виталий - не совсем прав ! На самом деле есть действительно- всего две категории людей .. Одни из них сидят у Власти и во всём соглашаются с Главой и под его речи кивают головами  - а другие это Все Остальные . Это те самые  - которые думают о том где найти работу ?! Чем заплатить - за коммунальные услуги ?!  На какие средства - собрать ребёнка в школу ?!  И как - дальше Жить ?!
3
Centurion / Адказаць
13.03.2018 / 21:09
a caм Цыганкоў хто?
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру