13.03.2018 / 20:06

Xiaomi стварыла пасудамыйную машыну, якой можна кіраваць са смартфона 1

Пад брэндам Youpin, які належыць кампаніі Xiaomi, выйшла пасудамыйная машына Yunmi Smart Dishwasher, якой можна кіраваць дыстанцыйна з дапамогай смартфона, паведамляе Gizmochina.

Машына выкарыстоўвае помпу Weike італьянскае вытворчасці, якая забяспечвае падачу вады пад ціскам 15 кПа. Як сцвярджае вытворца, дзякуючы такому ціску посуд не толькі мыецца, але і абеззаражваецца. Максімальная тэмпература падчас мыцця складае 70°C.

Акрамя таго, Yunmi Smart Dishwasher выкарыстоўвае тэхналогію трохмернага мыцця, дзякуючы якой вада трапляе на посуд з абсалютна ўсіх бакоў. 

Прылада месціць восем камплектаў посуду і мае некалькі рэжымаў мыцця, якімі можна кіраваць праз смартфон, знаходзячыся нават далёка ад дома. 

Заяўлены кошт машыны ў Кітаі — 400 даляраў. Улічваючы, што ў Беларусі кошт звычайна вышэйшы, можна меркаваць, што цана на Yunmi Smart Dishwasher у нас складзе не менш за 1000 рублёў, у той час як звычайныя пасудамыйныя машыны зараз можна набыць ад 500 рублёў. 

nn.by

0
D) / Адказаць
13.03.2018 / 21:40
мо гэта пасудамыйная машына і біткойны майніць будзе цішком?!))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру