13.03.2018 / 13:20

Дзмітрый Калдун параіў расіянцы Самойлавай не спадзявацца на перамогу ў «Еўрабачанні» 11

Спявак Дзмітрый Калдун, які прадстаўляў Беларусь на «Еўрабачанні» ў 2007 годзе, параіў удзельніцы конкурсу ад Расіі Юліі Самойлавай не разлічваць на высокае месца з-за складанай палітычнай сітуацыі.

Першы расійскі канал у нядзелю прэзентаваў кампазіцыю «I Will not Break», з якой Самойлава выступіць на конкурсе песні «Еўрабачанне-2018».

На думку Калдуна, новае відэа Самойлавай больш падобна на музычную паштоўку, чым на кліп у сучасным разуменні, але, паводле яго слоў, для конкурсу гэтага цалкам дастаткова.

«І з голасам усё ў парадку. Спадзяюся, рэжысёры нумара правільна і карэктна абыграюць вобраз Юліі. Але на занадта высокае месца я б не разлічваў. Палітычная сітуацыя вельмі няпростая, а «Еўрабачанне» не Алімпіяда — няма аб'ектыўных крытэрыяў ацэнкі ўдзельніка. Толькі суб'ектаў», — распавёў Калдун ria.ru.

Ён дадаў, што можна быць найлепшым для большасці, але ўсё роўна апынуцца ля разбітага карыта.

4
bara / Адказаць
13.03.2018 / 13:44
Не - ну што такое? Й гэты Калдун таксама ! Яны што ,былыя нашыя, з'ехаўшыя ў маскву, - усе такія? Й вельмі ж хутка становяцца !
32
Саня / Адказаць
13.03.2018 / 14:15
Так правду-матку ведь рубанул, не? Неужели еще есть кто-то, кто верит в абсолютную объективность Евровидения? :) особенно после того, как очки начало ставить "профессиональное жюри", а не только зрители :)
3
Хром / Адказаць
13.03.2018 / 14:30
Сказау пявун якога і у Беларусі не слухаюць.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру