13.03.2018 / 15:06

Далёка не 600 тысяч тон і не замест масла: выпраўляем памылкі пра пальмавы алей 40

У артыкуле «Беларускага партызана» паведамлялася, што пасля ўвядзення новых нарматываў Еўразійскага саюза беларусаў перавядуць з масла на пальмавы алей.

Згодна з аўтарамі артыкула, зараз у маргарын будуць класці выключна пальмавы алей замест масла. Маўляў, Мінскі маргарынавы завод ужо закупіў 600 тысяч тон такога алею.

Выявілася, што артыкул, на жаль, меў шэраг недакладнасцяў. Прыносім выбачэнні чытачам і тлумачым, што адбываецца насамрэч.

Новыя нормы сапраўды пачалі дзейнічаць. У студзені 2018 года скончыўся шасцігадовы пераходны перыяд, які быў прадугледжаны, каб вытворчасць паспела перабудавацца. Цяпер колькасць транс-ізамераў мусіць быць меншай — гэта праўда. У прадуктах перапрацоўкі раслінных алеяў і жывёльных тлушчаў, уключаючы тлушчы рыб, павінна ўтрымлівацца транс-ізамераў тлустых кіслот не больш за 2% ад усяго тлушчу ў прадукце.

Але раней маргарынавы завод выкарыстоўваў для вытворчасці сваёй прадукцыі не масла, як сцвярджалася, а саламас. Гэта цвёрды тлушч, які здабываюць з расліннага алею: сланечнікавага ці рапсавага, —

патлумачылі «Нашай Ніве» на Мінскім маргарынавым заводзе.

Цяпер саламас сапраўды заменяць пальмавым алеем.

Але закупяць яго не 600 тысяч тон. Кожны месяц-паўтара завод выкарыстоўвае каля 300 тон пальмавага алею. Такім чынам, на год максімум трэба 3500 тон (а то і менш).

Прычым раней, калі дзейнічалі старыя нормы, пальмавы алей усё роўна шырока выкарыстоўваўся. Яго закуплялі толькі ў 1,5—2 разу менш, чым цяпер.

«Хутчэй за ўсё, гэтыя новаўвядзенні пралабіравалі буйныя расейскія пастаўшчыкі пальмавага алею, — падзялілася меркаваннем крыніца з адміністрацыі завода. — Але нічога шкоднага ў ім няма. Уся Еўропа даўно ўжо выкарыстоўвае пальмавы алей, і нічога страшнага».

УШ

3
ўантуфры / Адказаць
13.03.2018 / 15:15
Ну так, нічога страшнага няма - у Еўропе супрацьракавая медыцына - напэўна адна з найбольш даходных. Але то Еўропа, а хто будзе лекаваць нас ? Дарэчы, нядаўна глядзеў у краме "вяршковае" масла - толькі у адным пачку з трох не было "пальмы". І сапраўды - кавалак адчыненага масла можа ляжаць болей за месяц у лядоўні. Я некалі трымаў карову, дык памятаю, што масла магло так ляжаць не болей тыдня, потым пакрывалася плесенню.
3
Лапух / Адказаць
13.03.2018 / 15:20
Зноў "нічога страшнага", толькі сярэдні ўзрост ракавых хворых за апошнія гады памаладзеў на 20 год.
24
Аматар недарагога / Адказаць
13.03.2018 / 15:25
Ложечка нашлась, осадочек остался. Это к вопросу о профессионализме «журналистов», перепечатывающих чужие вбросы.
Паказаць усе каментары/ 40 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру