13.03.2018 / 15:17

На АНТ знялі ток-шоу да 100-годдзя БНР. Марзалюк і Дзерман занялі процілеглыя пазіцыі 23

13 сакавіка ў студыі АНТ адбыўся запіс перадачы «Наша жыццё», прысвечанай тэме 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Сама праграма выйдзе ў эфір 19 сакавіка а 21:10.

У перадачы ўзялі ўдзел дастаткова розныя па сваіх поглядах людзі. Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў адзначае, што большасць удзельнікаў пагадзілася, што «БНР — гэта беларускі праект».

Ён расказаў, што першым слова ўзяў гісторык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк, які і задаў тон перадачы. Менавіта Марзалюк сказаў, што БНР была беларускім праектам.

«Фактычна адзіным, хто займаў процілеглую пазіцыю, быў Аляксей Дзерман, яшчэ крыху паспрачаліся з Алегам Гайдукевічам», — адзначае Кастусёў.

У перадачы ўзялі ўдзел таксама дырэктар Інстытута гісторыі Вячаслаў Даніловіч, гісторык Алег Трусаў, прадстаўнік «Гавары праўду» Сяргей Вазняк.

ЗП

3
барабашка / Адказаць
13.03.2018 / 15:29
Ну, калі на АНТ ужо запрашаюць старшыню БНФ, то Дзерман са сваім заклікам зачышчаць ад нацыяналістаў выглядае як маргінал і апазіціанер.
1
Алег / Адказаць
13.03.2018 / 15:30
Памятаю, у 90-х, яшчэ малады мой бацька, які, падаецца, і дасюль не выкінуў свой партыйны білет, рагатаў з тых, хто ледзь не адразу, калі стала афіцыйны "можна" хадзіць у царкву, пабёг "ілбамі біцца" (так ён казаў). Я не тое, каб цешуся з таго, што мой бацькі такі вось прынцыповы і носіцца са сваім партбілетам. Проста я б тым, што гэтых во - будзе пастаянна большасьць, якія кажуць "Апяць уласьць міняецца". 
4
сік / Адказаць
13.03.2018 / 15:38
А хто гэта онт глядзіць? А ўдзельнікі хай паперку жалобную ў Дразы шлюць. Там усё вырашаецца. ДЫКТАТУРА!
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру