13.03.2018 / 15:54

Агенты ФБР паспрабавалі паразмаўляць з Настай Рыбкай у Тайландзе 10

Агенты амерыканскага Федэральнага бюро расследаванняў паспрабавалі сустрэцца ў тайскай турме з беларускай Настай Вашукевіч (Насця Рыбка), якую арыштавалі за правядзенне нелегальных сэкс-трэнінгаў. Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на крыніцу ў міграцыйным дэпартаменце Тайланда.

Паводле яго інфармацыі, ФБР звязалася з іміграцыйным бюро краіны на мінулым тыдні і паспрабавала дамовіцца аб сустрэчы з мадэллю. Аднак у просьбе супрацоўнікам бюро адмовілі, бо, паводле закона, бачыцца з арыштаванымі могуць толькі іх афіцыйныя прадстаўнікі або члены сям'і.

Спікер амбасады ЗША ў Бангкоку паведаміў журналістам, што Рыбка не з'яўляецца амерыканскай грамадзянкай, так што ўсе пытанні па гэтай справе варта адрасаваць праваахоўным органам Тайланда.

2
Васисуалий Лоханкин / Адказаць
13.03.2018 / 16:46
Пыль под солнцем .. ((

А желающим узнать как живётся в таиландской тюрьме советую посмотреть отличный фильм "Бангкок Хилтон"  с ещё молодой Николь Кидман ..Не думаю , что там что-то изменилось .Азиаты люди довольно консервативные ..)

5
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-тур / Адказаць
13.03.2018 / 17:10
Я фiгею , як сэкс-караулеуства блюдзе нейкую «законнасць».Тады чаму яшчэ не паралiзаваная сэксаномiка гэтага публiчнага дома ?
0
Лапух / Адказаць
13.03.2018 / 17:42
Настусе трэба пакуль маўчаць.
Калі яе вернуць на радзіму, то яна апынецца не ў менш крывавых руках, чым пуцінскія.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру