Carolyn Kaster, AP
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп звольніў Рэкса Тылерсана з пасады Дзяржсакратара ЗША. Пра гэта Трамп паведаміў у сваім Twitter.
«Майк Пампеа, дырэктар ЦРУ, стане нашым новым дзяржсакратаром. Ён зробіць фантастычную працу! Дзякуй Рэксу Тылерсану за яго службу! Джына Хаспел стане новым дырэктарам ЦРУ і першай жанчынай на гэтай пасадзе. Віншую ўсіх!», — напісаў Трамп.
Раней амерыканскія СМІ паведамлялі пра супярэчнасці паміж Трампам і Тылерсанам. Сам дзяржсакратар запэўніваў, што ў яго нармальныя адносіны з прэзідэнтам.
За некалькі гадзін да адстаўкі Тылерсан заявіў пра салідарнасць з Вялікабрытаніяй па пытанні аб атручэнні ў англійскай Солсберы былога палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі.