13.03.2018 / 16:21

Саакашвілі расказаў, як Лукашэнка двойчы затроліў Пуціна ВІДЭА вы верыце ў гісторыю? 26

На тэлеканале ВВС выйшла дакументальная стужка пра Уладзіміра Пуціна. У ёй маецца вясёлы момант пра Аляксандра Лукашэнку.

Праўдзівасць гісторыі пакінем на сумленні Міхаіла Саакашвілі і брытанскіх аўтараў стужкі «Пуцін: новы цар».

Саакашвілі распавёў у стужцы наступную гісторыю:

«Гэта было ў 2006 годзе, неўзабаве пасля таго, як Уладзімір Пуцін прыняў новы закон, які дазваляў КДБ забіваць здраднікаў за межамі Расіі, і неўзабаве пасля таго, як Аляксандр Літвіненка быў атручаны пасля наведвання сушы-бара ў Лондане.

Пасля саміту ў Мінску я быў на банкеце з Пуціным і Аляксандрам Лукашэнкам. Я збіраўся ў Лондан на сустрэчу з Тоні Блэрам і Лукашэнка жартаваў пра гэта.

«Міша, ешце добра тут, — ён параіў мне, — і нічога не ешце ў Лондане, асаблiва не сушы. Нават блізка не падыходзьце да сушы».

На гэтым Лукашэнка не спыніўся.

Ён сказаў, што самая бяспечная ежа ў Пуціна, і перадаў талерку Пуціна да Саакашвілі. У гэты момант Пуцін раззлаваўся, выпусціў відэлец і сказаў, што ён не меў ніякага дачынення да забойства Літвіненкі.

Лукашэнка, пажартаваў Саакашвілі з намёкам на апошні замах на Скрыпаля, параіў не наведваць ніякія італьянскія рэстараны ў раёне Солсберы.

УШ

6
Малапа з гранатай / Адказаць
13.03.2018 / 16:37
Не ўпэўнены, што Лукашэнка ў стане вымавіць слова "Солсберы". Толькі "Соль бяры. Калійную. І пару трахтароў"

7
Žvir / Адказаць
13.03.2018 / 16:40
Nia vieru.
25
Расціслаў / Адказаць
13.03.2018 / 16:42
Саакашвілі - балбатун.
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру