Аргкамітэт свята распачаў збор сродкаў на мітынг і канцэрт. Усяго арганізатарам святкавання 100-ай гадавіны абвяшчэння БНР трэба сабраць 8270 рублёў.
Свята Незалежнасці, прымеркаванае да 100-годдзя БНР, першай беларускай рэспублікі, пройдзе ў Гродне 25 сакавіка з 14.00 да 17.00 у Каложскім парку. У праграме — выступы музычных гуртоў, святочныя віншаванні гасцей і арганізатараў, прамовы гісторыкаў, тэматычная фотазона і сімволіка, фудкорт (кава і гарбата), сувеніры і атрыбутыка.
Мерапрыемства афіцыйна ўзгоднена з гарадскімі ўладамі.
Арганізатары на дадзены момант маюць сабраць 8270 рублёў.
Ахвяраваць можна асабіста ў памяшканні крамы Цудоўня (https://vk.com/cudounia, https://www.facebook.com/Cudounia), альбо пазваніўшы на нумары +375 296 540 534 Вадзім, ці +375 295 852 585 Дзмітрый.
Арганізатары таксама распачынаюць кампанію на Талацэ.
Арганізатары запрашаюць гасцей браць з сабой зарэгістраваную і тэматычную сімволіку (нацыянальныя сцягі, выявы Пагоні, арнаментаваныя стужкі і вышыванкі), сяброў, калегаў, любімых дзяўчат і хлопцаў ды святочны вясновы настрой!