13.03.2018 / 18:13

У Лідзе затрымалі п'янага падлетка на бацькоўскай машыне

Супрацоўнікі «Дэльта» ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама ў Лідзе затрымалі за рулём нецвярозага падлетка ў ноч на 8 сакавіка.

Шаснаццацігадовы навучэнец аднаго з мясцовых навучальных устаноў пасля затрымання казаў, што знайшоў закрытую паўлітровую пляшку піва ў пад'ездзе на першым паверсе свайго дома і амаль усю яе выпіў. У кватэры ўзяў ключы ад бацькоўскага «Фальксвагена» і катаўся на ім.

Вяртаўся дадому і метраў за дзвесце да дома не адразу выканаў патрабаванні ДАІ аб спыненні.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру