З дапамогай «Google Мой бізнэс» кожны можа стварыць акаўнт сваёй кампаніі, што будзе адлюстроўвацца на мапах Google, а таксама калі карыстальнік увядзе яе назву ў пошукавым радку.

Патэнцыйныя кліенты могуць пабачыць графік працы зарэгістраванай установы, яе адрас, фотаздымкі, водгукі іншых людзей, загружанасць у пэўныя дні і гадзіны і іншую інфармацыю. 

Цяпер ва ўсіх гэтых выпадках кампанія будзе пазначацца яшчэ і адпаведнымі значкамі, якія паведамляюць пра тое, што ўстановай кіруе жанчына (як на фота ніжэй) і што прадстаўнікам ЛГБТ-супольнасці і трансгендарам тут будуць радыя. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?